
27-гадовая Аксана жыве ў Гродна, амаль у цэнтры гораду. Пяць гадоў таму яна была медсястрой хуткай дапамогі. Але аднойчы ўзімку яна паслізнулася і ўпала. Гэтая выпадковасць стала для яе трагедыяй - яна атрымала траўму пазваночніку і страціла магчымасць хадзіць.
Паўтары гады яна была замкнутая ў сабе, змагацца ёй дапамагалі толькі сваякі. Дома ўсё было перароблена дзеля яе, разшыраны дзвярныя праёмы, знесены ўніз усе магчымыя выключацелі, ручкі і кнопкі, згладжаны прыступкі. Для дзяўчыны набылі добры польска-нямецкі вазок і рэдка, але ўсё ж такі яна стала выязджаць на вуліцу.
Галоўнымі сродкамі камунікацыі для яе з'яўляюцца яе самыя верныя сябрыі кампутар з інтэрнэтам. Дарэчы, праз інтэрнэт яна пазнаёмілась з хлопцам з Санкт-Пецербургу, які цяпер перыядычна наведвае яе.
Сутыкнулась Аксана не так даўно і з новымі праблемамі. Невядома чаму, але не выконваюцца яе правы на пандусыі прыстасаванні для інвалідаў-калясачнікаў у месцах, дзе тое абазначана ва ўказах: крамы, дзяржаўныя ўстановы, цырульні і г.д. Адмаўляюць ёй і ў пуцёўцы ў санаторый, не аргументуючы гэта ні чым. Тры гады дабівалася яна, каб ёй усталявалі больш-меньш зручны пандус у пад'ездзе, але ўсё роўна яна не можа з'ехаць па ім без дапамогі.
Не так даўно Аксана знайшла паразуменне сярод такіх жа як і яна людзей з арганізацыі інвалідаў-калясачнікаў. Цяпер яны разам штосці робяць і вырашаюць агульныя праблемы.
Ня гледзячы ні на што, дзяўчына ззяе аптымізмам, яны спадзяецца на добрую будучыню.

2010-06-20 09:30 (UTC)
"Адмаўляюць ёй і ў пуцёўцы ў санаторый, не аргументуя гэта ні чым. " не аргументуЮЧЫ
2010-06-20 10:19 (UTC)
2010-06-20 10:19 (UTC)
Прыгожая дзяўчына. Малайчына, што не сядзіць у хаце. Дай ёй Бог шчасця і добрых сяброў.
2010-06-20 10:22 (UTC)
2010-06-20 11:17 (UTC)
2010-06-20 15:22 (UTC)
2010-06-20 15:31 (UTC)
2010-06-20 16:03 (UTC)