Блог Михаила Ларченко (larchanka) wrote,
Блог Михаила Ларченко
larchanka

Як па Бабруйску ветэраны хадзілі



Сёння, як я пісаў, Бабруйск святкуе Дзень гораду. Ў гэты дзень 66 год таму Бабруйск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кожны раз па адной з цэнтральных вуліцаў ходзяць прадстаўнікі гарвыканкаму і ветэраны, каб ушанаваць памяць загінулых байцоў. У перадзе такой калоны ідзе ваенны аркестр.



Ветэранаў засталося не так шмат, таму яны ўсе кампактна размяшчаюцца ў першых 2-3 шэрагах.



Падчас шэсця загадзя падрыхтаваныя дзеці дараць ветэранам кветкі.





На плошчы Перамогі калону ўжо чакаюць людзі з вянкамі і салдаты ўзброеных сілаў.



Сучасныя піянеры выконваюць ролю стаўбоў: стаяць па перыметру і хвалююцца.



Для ветэранаў зрабілі спецыяльнае месца, нібыта навес часоў вайны. Яны (дзядкі і бабкі) выглядаюць там смешна - у кроплю.





Калі ўсе сабраліся надыходзіць момант ускладання кветак. Кожны год аднолькава велічна.



Калі ж да магілы падыходзяць старыя, то можна пабачыць сапраўдныя эмоцыі.



А потым размовы і падзякі ад афіцыйных персон. Ах да, і канцэрт.

Tags: Бабруйск, навіны, фота
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 0 comments